Дзяржаўтаінспекцыя горада Жодзіна праводзіць прафілактычную акцыю «Колаў менш – небяспекі больш!»

Штогод у летні перыяд узрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту. Праверкі па фактах здарэнняў паказалі, што аднымі з асноўных фактараў, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў з’яўляюцца – кіраванне транспартам, не маючы права кіравання, нецвярозае кіраванне, зухаватасць і перавышэнне хуткасці.
З пачатку года на тэрыторыі горада Жодзіна з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту адбылося 3 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху і спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў з 1 па 3 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя горада Жодзіна праводзіць прафілактычную акцыю “Колаў менш – небяспекі больш!”.
У час правядзення мерапрыемстваў вартавымі дарог арганізаваны прафілактычныя рэйды па папярэджанні і спыненні парушэнняў ПДР вадзіцелямі мотатранспарту. У поле зроку праваахоўнікаў – матацыклісты, якія парушаюць хуткасны рэжым, правілы манеўравання і абгону, якія кіруюць у стане алкагольнага ап’янення, не маюць права кіравання, а таксама вадзіцелі двухколавага транспарту, сабранага саматужным спосабам або з канструктыўнымі зменамі.
Дарэчы, за названы перыяд супрацоўнікамі ДАІ горада Жодзіна выяўлена 107 правапарушэнняў з боку вадзіцеляў мотатранспарту, з якіх 8 кіравалі транспартам, не маючы на гэта права.
Паважаныя грамадзяне, калі вы сталі відавочцам здзяйснення кіроўцамі мотатранспарту супрацьпраўных дзеянняў, просім неадкладна паведамляць на тэлефонную лінію 102!
Бяспека язды на матацыкле забяспечваецца, вядома, першым чынам кіроўчым майстэрствам, уменнем пазбягаць аварыйных сітуацый, здольнасцю адразу знайсці правільны вынахад, калі такая сітуацыя ўсё ж паўстала. ДАІ горада Жодзіна настойліва рэкамендуе вадзіцелям мотатранспарту выконваць Правілы дарожнага руху і жадае бяспечнага шляху!