Старшыня Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў
КАНАВАЛАЎ СЯРГЕЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся 6 студзеня 1976 г.У Г. Казань Татарскай АССР Расійскай Федэрацыі.
Адукацыя вышэйшая. У 1999 г.скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Медыка-прафілактычная справа», у 2023 г. – магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Менеджмент». Прысвоена ступень магістра.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1999 г.у Жодзінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. З 2009 г.па 2013 г. працаваў галоўным дзяржаўным санітарным урачом Барысаўскага раёна. З 2013 г.па 2018 г. працаваў на розных пасадах у ДУ «Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», ДУ «Жодзінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
З 2018 г. – працаваў галоўным урачом дзяржаўнай установы «Жодзінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
Абіраўся дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, дэпутатам і членам прэзідыума Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Пражывае ў г. Барысаве, беспартыйны.
6 сакавіка 2024 г.абраны старшынёй Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.