У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2001 г. № 399 «Аб зацвярджэнні канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь» асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай кадравай палітыкі з’яўляюцца:
фарміраванне сучасных патрабаванняў да кадраў розных сфер дзейнасці і узроўняў кіравання;
падбор кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцяў;
фарміраванне дзейснага рэзерву кіруючых кадраў і арганізацыя планамернай працы з ім;
удасканаленне формаў і метадаў ацэнкі дзейнасці кадраў;
матывацыя эфектыўнай працы, рацыянальнае выкарыстанне кадраў, стварэнне спрыяльных умоў для іх працы і прафесійнай кар’еры;
удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.
Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
Радашкевіч Любоў Уладзіміраўна-начальнік аддзела
Кантактная інфармацыя
40 гадоў Кастрычніка, д. 7а, Жодзінскі гарвыканкам, кабінет № 124
тэлефон: (8 01775) 4 88 20
Задачы аддзела:
правядзенне дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на падбор, расстаноўку і выхаванне высокакваліфікаваных кіруючых кадраў структурных падраздзяленняў гарвыканкама, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі горада Жодзіна (далей — арганізацыі горада);
арганізацыйнае забеспячэнне выканаўчай і распарадчай дзейнасці гарвыканкама;
укараненне сучасных кадравых тэхналогій, удасканаленне формаў і метадаў падбору работнікаў, бесперапыннасць павышэння прафесійнага ўзроўню спецыялістаў;
фарміраванне рэзерву кіруючых кадраў і арганізацыя планамернай працы з ім;
ажыццяўленне кантролю за выкананнем дзяржаўнымі службоўцамі абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай.