ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

02.08.2023 12:17 (обновлено: 31.08.2023 12:21)

Беларускія аграрыі ўбралі амаль 30% збожжавых

Беларускія аграрыі ўбралі амаль 30% збожжавых. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па дадзеных на 2 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 562,2 тыс.га, або 28,4% ад плана. Намалочана 1,961 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,9 ц / га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 285 тыс. га (85,7% да ўборачнай плошчы), намалочана 767,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,9 ц/га.

Лён выцераблены на 26,3 тыс.га, што складае 60,2% уборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на плошчы 302,8 тыс. га.