ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

21.08.2023 12:34 (обновлено: 31.08.2023 12:35)

Аляксандр Турчын прадставіў новага генеральнага дырэктара РУП “Мінскэнерга”

На рабочай нарадзе ў аблвыканкаме губернатар Аляксандр Турчын прадставіў новага генеральнага дырэктара мінскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Мінскэнерга” Паўла Гарудку, паведамляе тэлеграм-канал Мінская вобласць| Аб галоўным.

Кіраўнік цэнтральнага рэгіёну адзначыў, што работы трэба шмат, аднак Павел Сяргеевіч у галіне і ў арганізацыі, у прыватнасці, чалавек не новы. Да таго ж, можа разьлічваць на падтрымку.

Дарэчы, да назначэння на пасаду Павел Гарудка з 2022 года працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара – галоўным інжынерам МРУПЭ “Мінскэнерга”. А да гэтага больш за 20 гадоў прысвяціў сябе “Маладзечанскім электрычным сеткам”, прайшоўшы шлях ад інжынера да дырэктара.