Барысаў сустракае заключны этап Спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі»

Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi. Крок да Алiмпу» завяршае свой трэці сезон 25 і 26 жніўня ў Барысаве, паведамляецца на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Фестываль адкрыецца знаёмствам з рэгіёнам для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Журналісты стануць удзельнікамі гісторыка-культурнага пралога “Званы”, арганізатарамі якога з’яўляюцца мужчынскі хор “Усіхсвяцкі” кафедральнага сабора ў гонар Усіх Святых у Мінску, Школа званароў Беларускай Праваслаўнай Царквы, Барысаўская епархія, Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт. Удзельнікі прэс-тура наведаюць кафедральны сабор Уваскрэшання Хрыстова – помнік архітэктуры XIX стагоддзя, пазнаёмяцца з гістарычнай спадчынай і сучаснай прадукцыяй, прадстаўленымі жыхарамі і гасцямі горада на любімым пляцы барысаўчан.
Працягнецца прэс-тур на заводзе СЗАТ «БелДЖІ», дзе вырабляюць вядомыя легкавыя аўтамабілі.
Завершыцца прэс-тур гастрафестам “Скібка ад Вытокаў” (праспект Рэвалюцыі, 49, Палац культуры імя М. Горкага), падчас якога адбудуцца прэзентацыя і дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў Барысаўскага раёна: філіял “Здравушка-милк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”; ААТ «Барысаўхлебпрам»; ААТ “Барысаўскі мясакамбінат №1”; ААТ «Харчовы камбінат «Весялова»; ТАА “КАСКАД”; Унітарнае прадпрыемства “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскаблхлебапрадукт”; ТАА «ФАУНА» і інш.
У першы дзень “Вытокаў” адбудзецца адукацыйны семінар “Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння” з удзелам спецыялістаў БДУФК і Вышэйшай школы трэнераў, спецыялістаў спартыўных арганізацый Мінскай вобласці (“Барысаў-арэна”, 14.00-18.00). Беларуская алімпійская акадэмія арганізуе свой семінар-практыкум для педагогаў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дашкольнай адукацыі (СШ нумар 8, Барысава, Стаханаўская, 35, 15.00-17.00). У час яго правядзення ўдзельнікі пазнаёмяцца з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя.
У парку культуры і адпачынку ім. М.Горкага (праспект Рэвалюцыі, 11, 16.30) адбудзецца мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі», арганізаваны галерэяй «АртХаос».
Тэма работ у Барысаве – Цмок. Дзеці змогуць пасябраваць з прадстаўніком беларускай міфалогіі. Малюнак нанясе каманда прафесійных беларускіх мастакоў, а дзеці змогуць узяць удзел у мастацкім афармленні прылеглай тэрыторыі. Дарослыя стануць кіраўнікамі і памагатымі юных творцаў.
Вячэрнюю праграму фестывалю адкрывае спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы “Жаніцьба” (праспект Рэвалюцыі, 49, Палац культуры імя М. Горкага, 19.00).
Завершыцца першы дзень паказам вядомай спартыўнай стужкі ў кінатэатры пад адкрытым небам (20.30).
Другі дзень фестывалю адкрыецца наведваннем кіраўніцтва НАК Беларусі, Мінспорту і Мінскай вобласці спартыўных аб’ектаў раёна (праграма будзе выслана дадаткова).
Фестываль 26 жніўня працягнецца конкурсам “Капітал месца”, які пазнаёміць з гастранамічнымі асаблівасцямі, строем і абрадамі Барысаўскага раёна (Цэнтральная плошча, 11.00). Выстаўка-продаж “Беларускія брэнды” прадставіць прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку, распрацаваную з удзелам НАН Беларусі (Цэнтральная плошча, 11.00).
У 12.40 стартуе алімпійскі забег, у якім прымуць удзел каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак да 9 гадоў.
У час урачыстай цырымоніі адкрыцця (Цэнтральная плошча Барысава, 13.00) плануецца ўручэнне Прэзідэнтам НАК Беларусі сертыфіката на 100 тысяч беларускіх рублёў кіраўніцтву раёна на развіццё фізічнай культуры і спорту.
Пасля цырымоніі ўрачыстага адкрыцця стартуе маштабны алімпійскі квэст. Кожны жадаючы ва ўзросце да 14 гадоў атрымае магчымасць узяць удзел у спартыўных конкурсах, праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы (Цэнтральная плошча, з 13.00 да 17.00).
Актыўнасці будуць арганізаваны на больш за 30 пляцоўках па такіх відах спорту, як барацьба, бокс, біятлон, веласпорт, валейбол, баскетбол, лёгкая атлетыка, кулявая стральба, цяжкая атлетыка, настольны тэніс, конны спорт, каратэ, хакей з шай , стральба з лука, тэніс, гандбол, веславанне на байдарках і каноэ, міні-гольф, турнір па брэйк-дансе. Свой стэнд плануе выставіць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС).
Удзельнікаў фестывалю чакаюць і іншыя актыўнасці. У Барысаве можна зрабіць уражальныя фота з легендамі і навацыямі беларускага аўтапрама – гоначным аўтамабілем каманды “МАЗ-СПОРТаўта”, аўтамабілямі, якія прадставяць БелАЗ і СЗАТ “БелДЖІ”.
На “Вытоках” кожны жадаючы можа паспрабаваць сябе і ўспомніць дзяцінства на лакацыі – “Гульні нашага двара” (Цэнтральная плошча, 13.00). Неабходна прайсці 5 этапаў квэста – “резиночка”, “класікі”, “бульба”, стральба з рагаткі і іншыя, за якія можна атрымаць памятныя сувеніры ад арганізатараў.
У Барысаве пройдзе фінал абласнога этапа новага інтэлектуальна-адукацыйнага праекта “Вытокi. Quiz» (Цэнтральны пляц, 13.30). У конкурсе прымуць удзел каманды з кожнага раёна Мінскай вобласці.
Забаўляльная праграма фестывалю 26 жніўня адкрыецца ў 17.00 прэзентацыяй калекцый адзення “Роднае-моднае” беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў.
Сёлета ў культурнай праграме “Вытокаў” праходзіць новы конкурс песеннага тэксту “Вершы пра галоўнае”. Журы ўжо вызначыла пераможцу ў Мінскай вобласці. На тэкст аўтара прафесійны кампазітар напіша песню, якая будзе выканана на фестывалі.
На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы вызначаць найлепшых маладых выканаўцаў у вакальным конкурсе (Цэнтральная плошча, 18.00). Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама прымуць удзел у майстар-класах вядучых выканаўцаў.
Фестывальная праграма ў Барысаве працягнецца вячэрнім гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады (Цэнтральная плошча, 20.00). У завяршэнне свята ўсіх чакае маляўнічы феерверк і дыскатэка – 23.00.
Спартыўна-культурны фестываль “Вытокi” ў 2023 годзе ўжо адбыўся ў Жлобіне, Баранавічах, Слоніме, Глыбокім і Касцюковічах.
Даведачна:
Упершыню фестываль адбыўся ў 2021 годзе.
– Наш фестываль дасягнуў сваёй мэты. Усе мерапрыемствы праходзілі
з вялікім поспехам у розных раёнах з добрым настроем і вялікай карысцю, – адзначаў Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.
Па дадзеных арганізатараў у фестывалі за два гады прынялі ўдзел больш за 206.300 тысяч чалавек.
Самым маштабным мерапрыемствам фестывалю атрымаўся алімпійскі квэст – 64 200 удзельнікаў.
Юныя ўдзельнікі свята атрымалі больш за 35 тысяч прызоў.
Найбольш маштабным квэстам стаў спартыўны конкурс у Рэчыцы, дзе каля 7 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак паспрабавалі сябе ў розных відах спорту.
У 2022 годзе на фестывалі прайшоў шоу-паказ “Роднае-моднае”. Больш за 20 беларускіх прадпрыемстваў змаглі прапанаваць сваю прадукцыю ў рамках праекта.
“Вытокi” складана ўявіць без конкурсу маладых вакалістаў, у якім прынялі ўдзел больш за 550 маладых артыстаў.
Арганізатарамі фестывалю “Вытокi” з’яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ТАА “АртХаос” і ТАА “БелБрэндАўдыт”.