21.08.2023 12:35 (обновлено:
31.08.2023 12:36)
Камітэт дзяржкантролю адкрые з 22 жніўня гарачую лінію па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да школы

Камітэт дзяржаўнага кантролю з 22 па 24 жніўня адкрывае гарачую лінію па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да школы.
Грамадзяне могуць праінфармаваць аб праблемах, якія ўзнікаюць пры зборы дзяцей у школу або набыцці неабходных тавараў; аб адсутнасці ў продажы неабходнага асартыменту тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту; аб даступнасці цэн на школьныя тавары; аб якасці набываемай прадукцыі.
Паведамленні на кароткі нумар 191 будуць прымацца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.