Урачысты мітынг “Разам – за шчаслівую будучыню!”, прысвечаны Дню народнага адзінства, адбыўся на мануменце ў гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай

У гэтым годзе жыхары горада падтрымалі ініцыятыву Савета кіраўнікоў горада, Савета прадпрымальнікаў горада, гарадскога Савета дэпутатаў аб зборы сродкаў на рамонт і рэстаўрацыю манумента і прылеглай тэрыторыі да яго. Пры падтрымцы Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта манумент набыў свой першапачатковы выгляд, а плошча перад ім змянілася. Яна стала значна шырэйшай, павялічылася колькасць пешаходных дарожак. Тут устаноўлена новае асвятленне, заменена гранітная пліта абеліска.
У час прывітання старшыня гарвыканкама Дзмітрый Заблоцкі падзякаваў усім, хто прыняў удзел у гэтай высакароднай справе, а таксама павіншаваў усіх прысутных з маладым дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства.
На ўрачыстым мітынгу “Разам – за шчаслівую будучыню!” сярод ганаровых гасцей быў савецкі і беларускі скульптар, народны мастак Беларусі Іван Якімовіч Міско.
Сённяшні мітынг – нагода ў мітусні будзённых клопатаў спыніцца і задумацца: а што робіць нас адзіным народам, як гэтага адзінства дасягнуць і разам зрабіць краіну і горад лепшым? Ён расставіў акцэнты і паказаў, што жодзінцам удалося зрабіць разам. Напрыклад, на рэканструкцыю манумента ў гонар маці-патрыёткі і на выраб і ўстаноўку скульптурнай кампазіцыі Божай Маці асноўны збор сродкаў ажыццяўляўся за кошт неабыякавых гараджан. Мы разам паказалі, што ў еднасьці і садружнасьці ўсё магчыма.
Нягледзячы на маладосць, свята адзінства стала па-сапраўднаму народным. Разам жодзінцы памятаюць, ганарацца і радуюцца таму, што ўжо не адзін дзясятак гадоў ім удаецца захоўваць незалежнасць і нацыянальную ідэнтычнасць.


