ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

27.03.2024 11:51 (обновлено: 28.03.2024 11:55)

Артысты Цэнтра культуры і вольнага часу не даюць сумаваць школьнікам на канікулах

Артысты Цэнтра культуры і вольнага часу прыйшлі ў госці да хлопцаў з гульнявой забаўляльнай праграмай «Прыгода Чырвонай Шапачкі!» Гераіня казкі так бегла да бабулі, што ўсе піражкі страціла. Каб сабраць іх, трэба адправіцца ў казачнае падарожжа і прайсці ўсе заданні.

Хлопцы адправіліся на пошукі божых каровак, танчылі запальныя флэшмобы, даведваліся якія прадметы ў побыце небяспечныя, а якія не, вадзілі незвычайны карагод і ўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах. Разам яны змаглі дапамагчы нашай выдатнай Чырвонай Шапачцы сабраць усе піражкі!

Бо сяброўства і дапамога блізкім заўсёды дапаможа прайсці ўсе перашкоды! Рабятам таксама нагадалі, што 2 красавіка адзначаецца свята Дзень яднанне народаў Беларусі і Расіі!