ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

01.04.2024 16:30 (обновлено: 02.04.2024 16:31)

1 красавіка ў Жодзіне прайшло свята гумару, весялосці і знаходлівасці – гарадскі конкурс каманд КВЗ працуючай моладзі «Маладзёжны стандарт якасці», прымеркаваны да Года якасці!

👉🏻Ва ўтульнай зале Цэнтра культуры і вольнага часу сабраліся маладзёжныя каманды ўстаноў і прадпрыемстваў нашага горада:
1️⃣«Стомленыя полем» — навукова-практычны цэнтр па земляробстве;
2️⃣«Культурны гумар» —  установы культуры горада Жодзіна;
3️⃣«Багіні-педагагіні» — дзіцячы сад № 15 «Рабінка»;
4️⃣«На грані» — Кавальскі завод цяжкіх штамповак;
5️⃣«Дзяўчынкі фабрычныя» — Світанак;
6️⃣«Аператары смеху» ААТ «Белаз».

🏆Як усім вядома, 2024 год абвешчаны «Годам якасці», і таму тэма гульні была «Якасць у справе!» і на сцэне прагучаць самы якасны гумар! Па выніках першай гульні КВЗ пераможцам стала каманда «На грані» — Кавальскі завод цяжкіх штамповак, 2 месца заняла каманда «Аператары смеху» ААТ «Белаз», 3 месца ў каманды «Дзяўчынкі фабрычныя» — Світанак! Усе каманды ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі!🎉