ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

02.04.2024 16:35

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі!

Дарагія жодзінцы!

Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт,  Савет дэпутатаў віншуюць вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Векі гісторыі, культура і жыццё нашых краін пераплецены нябачнымі цеснымі ніткамі дружбы, якія аб’ядноўваюць лёсы многіх пакаленняў.

Дзень яднання двух народаў наглядна ўвасабляе трываласць шматвяковага братэрства беларусаў і расіян, іх духоўную роднасць, агульны выбар шляху развіцця.

Наш горад цесна супрацоўнічае з расійскімі гарадамі. З шасцю гарадамі-партнёрамі заключаны  доўгатэрміновыя дагаворы аб супрацоўніцтве, якія мы рэалізуем у галіне адукацыі, культуры і спорту, ажыццяўляем эканамічнае ўзаемадзеянне.

І няхай сувязь нашых брацкіх народаў  мацнее не толькі на ўзроўні пагадненняў паміж рэгіёнамі, але і паміж людзьмі.

Свету, дабрабыту і дабра ўсім вам!

Дзмітрый Заблоцкі, старшыня гарвыканкама

Сяргей Канавалаў, старшыня Савета дэпутатаў