05.06.2024 14:49
Дзесяцікласнікі азнаёміліся з побытам вайскоўцаў 65 аўтамабільнай брыгады
На базе 65 аўтамабільнай брыгады прайшлі штогадовыя вучэбна-палявыя зборы з навучэнцамі 10 класаў гарадскіх школ. З хлопцамі былі праведзены заняткі па асноўных прадметах баявой падрыхтоўкі, а таксама юнакі азнаёміліся з побытам вайскоўцаў.



У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання праведзена гутарка з дэманстрацыяй кінафільма аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь!
