ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

05.06.2024 14:47

Жодзіна і Кальчугінскі раён падпісалі пагадненне аб партнёрстве

Прайшло паседжанне працоўнай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Уладзімірскай вобласці. У ім прыняў удзел намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама Аляксандр Рубанцаў.

На пасяджэнні было падпісана Пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Кальчугінскім раёнам і Жодзіна.

Зараз пяць прадпрыемстваў горада Кальчугіна падтрымліваюць гандлёва-эканамічныя сувязі з Рэспублікай Беларусь у частцы металургіі, горнаруднай, энергетычнай прамысловасці і машынабудавання.

Пагадненне дазволіць умацаваць супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, але і стане асновай рэалізацыі эфектыўнай палітыкі імпартазамяшчэння і ўмацавання сувязей у сацыяльнай, культурнай і іншых сферах жыцця.