Узнали, кто еще из жодинцев сдал ЦЭ на 100 баллов
Бліскучае веданне рускай мовы прынесла вышэйшы бал на ЦЭ выпускніцы СШ № 6 Валерыі Трацюк. Дзяўчына распавяла, што сябруе з гэтым прадметам даўно і не раз займала прызавыя месцы на алімпіядах.
Ды і два рэпетыцыйныя тэсты яна таксама выканала на 100 балаў. Але тым адказней было выніковае выпрабаванне: хацелася пацвердзіць вынік.
– Хваляванне было, – прызнаецца Валерыя, – але, калі ўбачыла заданні, зразумела, што спраўлюся. Даволі складаным быў пункт, дзе патрабавалася вызначыць задачу тэксту. У ім былі сумневы. Пасля абмеркавання пытання з іншымі хлопцамі прыйшла да высновы, што памылілася. Таму, калі даведалася СВОЙ вынік – расплакалася ад шчасця. А пасля падзялілася радасцю з бацькамі і настаўнікам Валянцінай Адамаўнай Хамічэнка.
Варта адзначыць, што да запаветнай соткі па матэматыцы дзяўчыне не хапіла двух балаў.
Але з такімі выдатнымі вынікамі ў яе ёсць усе шанцы заваяваць БДУ. Жадаем Валерыі поспехі пры паступленні!