ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

25.06.2024 09:24

Турчын: Мінская вобласць гатова рэалізаваць з Кыргызстанам 1-2 дзейсныя праекты

Перспектывы супрацоўніцтва Мінскай вобласці з Кыргызстанам абмеркавалі сёння ў аблвыканкаме. Губернатар Аляксандр Турчын сустрэўся з паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Эрбалам Султанбаевым.

З паслом Кыргызстана ў Беларусі кіраўнік цэнтральнага рэгіёну сустракаецца ўпершыню. Абмеркаваць бакам ёсць што: паводле вынікаў 2023 года тавараабарот Мінскай вобласці з Кыргызстанам скараціўся.

— Стан любой эканомікі, ды і не толькі эканомікі, вызначаюць лічбы. Мінулы год у нас не быў занадта ўдалым, у гэтым сітуацыя папраўляецца. Хацелася б пачуць вашае меркаванне, вашае бачанне: дзе мы маглі б яшчэ дадаць актыўнасці ў нашым супрацоўніцтве, — адзначыў Аляксандр Турчын. — І размова не толькі аб эканоміцы: важна і культурнае супрацоўніцтва, агульныя адукацыйныя праекты. Мы зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі ўсіх гэтых працэсаў.

На думку Аляксандра Турчына, Мінская вобласць і Кыргызская Рэспубліка маглі б рэалізаваць 1-2 дзейсныя праекты.

— Каб не проста казаць аб супрацоўніцтве ў агульных рысах, але і арганізаваць некалькі практычных кейсаў.


Эрбол Султанбаеў у сваю чаргу падзякаваў старшыні Мінаблвыканкама за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць далейшыя планы супрацоўніцтва:

— Вы вядомы чалавек у краіне, у вас шчыльны насычаны графік, але вы змаглі знайсці час, за што вялікі дзякуй. Вы — кіраўнік самай найблізкай да Менска вобласці, рэгіёна, які размяшчаецца ў самым цэнтры Беларусі: мы не маглі выпусціць магчымасць з вамі пазнаёміцца. І не можам не супрацоўнічаць у далейшым.

У Кыргызстане Мінскую вобласць ведаюць як высокаразвітую індустрыяльна, якая мае вялікі прамысловы патэнцыял.

— Таму мы вельмі зацікаўлены ў наладжванні прамых кантактаў з прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі Міншчыны, — адзначыў Эрбол Султанбаеў.

З патэнцыялам цэнтральнага рэгіёну Беларусі Эрбол Султанбаеў ужо паспеў азнаёміцца. Амбасадар распавёў, што наведаў Заслаўе, дзе працуе больш за 700 прадпрыемстваў:

— Мы былі на некалькіх з іх, размаўлялі з кіраўнікамі. Ва ўсіх ёсць цікавасць працы з Кыргызстанам. Думаю, у плане прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі можам пасупрацоўнічаць.

Пасол зазначыў: у Бішкеку на працягу года праводзіцца шмат выставак, дзе прадпрыемствы з усіх рэгіёнаў краіны дэманструюць свае напрацоўкі, дасягненні.

— Будзем рады бачыць і прадпрыемствы Мінскай вобласці. Можа, падумаем над фармаваннем бізнэс-дэлегацый. Калі нейкія сустрэчы патрэбны — які арганізуецца. Любыя дзверы для вас у Бішкеку адчынім!


У другой палове года ў Бішкеку пройдзе форум рэгіёнаў: плануецца, што ўдзел у ім прыме і дэлегацыя Міншчыны.

Для даведкі:

Па выніках 2023 года тавараабарот Мінскай вобласці з Кыргызстанам склаў $33,6 млн. Аснову беларускага экспарту складаюць: прадукты харчавання, лекавыя сродкі, вырабы з алюмінію, піламатэрыялы.

MLYN.BY