“Ніякага турызму. Павінен быць вынік”. Лукашэнка запатрабаваў узмацніць працу па рэалізацыі замежных дамоўленасцяў
Ураду неабходна павысіць эфектыўнасць работы па рэалізацыі дамоўленасцей з замежнымі партнёрамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 ліпеня на нарадзе па міжнародных пытаннях, перадае карэспандэн БЕЛТА.
У пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што міжнародны парадак дня застаецца вельмі напружаным. Графік міжнародных сустрэч апошнім часам дастаткова насычаны. “Усё гэта патрабуе гранічнай канцэнтрацыі ўвагі на праведзеных і будучых мерапрыемствах”, – растлумачыў Прэзідэнт неабходнасць правядзення нарады.
- Лукашэнка і Пуцін дамовіліся да пасяджэння ВДС закрыць усе праблемныя пытанні па лініі саўбезаў і ўрадаў
- Лукашэнка аб перамовах з Пуціным на Валааме: узаемаразуменне знойдзена па ўсіх пытаннях

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі прымаюцца правільныя рашэнні па наладжванні супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, выбудоўваюцца адносіны на доўгатэрміновую перспектыву. У той жа час Прэзідэнт раскрытыкаваў урад за недастатковую эфектыўнасць, настойлівасць пры рэалізацыі тых ці іншых дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні. “Давайце дамовімся, што роля Прэзідэнта, як вобразна кажуць, – адкрыць акно ў тым ці іншым кірунку, стварыць агульную аснову, падмурак для будучых дамоўленасцей членаў урада і прэм’ер-міністра. працэсе сваіх паездак”, – арыентаваў кіраўнік дзяржавы.
- Лукашэнка даручыў вызначыць стратэгію Беларусі ў ШАС для дасягнення намечаных мэт
- Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ўключыцца ў інтэграцыйныя працэсы на прасторы БРІКС
- Лукашэнка: у Беларусь у хуткім часе прыбудзе з візітам прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян

“Турыстычных паездак быць не павінна. Ніякага турызму. Мэта цяперашняй нарады, паводле слоў Прэзідэнта, – зверыць гадзіннікі, прадумаць крокі на бліжэйшую перспектыву і дзеянні па выкананні тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў выніку візітаў у асобныя краіны.
- Галаўчанка аб супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі: ідзем абраным курсам, не кідаючыся ў бакі
- Галоўчанка: Беларусь прапануе асучасніць формулу цаны на расійскую нафту
- Снапкоў: візіт прэм’ера Дзяржсавета КНР дасць магутны імпульс шырокаму прыходу ў Беларусь кітайскага бізнесу
- “Еўропа адпачывае” . Рыжанкоў аб уражаннях ад візіту ў КНДР