ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

04.09.2025 14:05

Ва ўстановах адукацыі Жодзіна афіцэрамі 36-й дарожна-маставой брыгады вядзецца актыўная работа па ваенна-прафесійнай арыентацыі

Ваеннаслужачыя знаёмяць вучняў з магчымасцямі паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, уключаючы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ), а таксама профільныя навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі.

Дзеці даведаюцца аб асаблівасцях службы па кантракце, сацыяльных гарантыях для ваеннаслужачых і перспектывах прафесійнага росту.

«Служыць Радзіме – гэта гонар. Мы імкнемся данесці да хлопцаў, што ваенная служба – гэта не толькі абавязак, але і шлях да асобаснага росту, стабільнасці і павазе. Важна, каб кожны выпускнік ведаў пра магчымасці, якія адкрывае войска і навучанне ў ваенных ВНУ», – адзначыў начальнік штаба – першы намеснік камандзіра брыгады падпалкоўнік Руслан Брэус.