17.09.2025 10:57
Старшыня Мінаблвыканкама Аляксей Кушнарэнка ў Дзень народнага адзінства ўсклаў кветкі да манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічныя Купрыянавай
Дзень народнага адзінства ў Жодзіне пачаўся з мітынгу, які адбыўся ў самым дарагім і свяшчэнным для кожнага жодзінца месцы – ля манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічнай Купрыянавай.
Менавіта тут узнімаецца Дзяржаўны флаг і праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы.

Сёння разам з жодзінцамі старшыня Мінаблвыканкама Аляксей Кушнарэнка аддаў даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця здолеў абараніць Радзіму і падарыць нам мірнае неба над галавой.
- Дзень народнага адзінства, зацверджаны Прэзідэнтам краіны ў 2021 годзе, за гэтыя пяць гадоў стаў сапраўды ўсенародным. У свеце, дзе ўзмацняюцца спробы раскалоць грамадства, Беларусь дэманструе прыклад фундаментальнай устойлівасці, – сказаў Аляксей Кушнарэнка.
Адзначаючы гэтае свята мы разумеем: наша сіла – у згуртаванасці. Кожны беларус сваёй упартай працай у палях, школах, бальніцах, прадпрыемствах і арганізацыях уносіць істотны ўклад у галоўную каштоўнасць краіны – яе незалежнасць і суверэнітэт.
