Абноўлены пералік дамоў для будаўніцтва з дзяржпадтрымкай у Мінскай вобласці
Абноўлены пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, на будаўніцтва, набыццё і фінансаванне якіх у 2025 годзе выдзяляюцца льготныя крэдытныя рэсурсы па Мінскай вобласці. Адпаведная пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 22 кастрычніка 2025 года нумар 120 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БЕЛТА.
Змяненні ўнесены ў пастанову ведамства ад 14 сакавіка 2025 года №40. У прыватнасці, актуалізаваны спіс шматкватэрных жылых дамоў, якія падлягаюць уводу ў эксплуатацыю ў 2025 годзе. Жыллё будуецца ў Барысаве (у мікрараёне «Лядзішча-2»), Дзяржынску, Фаніпалі, у раёне Мачулішчаў, Баравой Мінскага раёна, гарадскім пасёлку Свіслач Пухавіцкага раёна, Смалявічах, Салігорску і Жодзіне.
Таксама вызначаны аб’ём дзяржпадтрымкі на ўзвядзенне і набыццё індывідуальных жылых дамоў у іншых раёнах. Вызначаны планы на 2026 і наступныя гады па жыллёвым будаўніцтве. Усяго па Мінскай вобласці плануецца пабудаваць 4618 кватэр агульнай плошчай больш як 306,5 тыс. кв.м. На гэтыя мэты выдзелена Br119 560 тыс. У тым ліку плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 2020 кватэр у шматкватэрных жылых дамах (ЖБВК і долевае будаўніцтва).
Акрамя таго, зацверджаны пералік жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2025 годзе ажыццяўляюцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў Беларусбанка па Мінскай вобласці.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.