Ад зарплаты да жылля: новыя гарантыі зацвердзілі для спецыялістаў Міншчыны
Абноўленае Пагадненне паміж Мінскім аблвыканкамам, прафсаюзамі, аграрыямі і прамыслоўцамі будзе дзейнічаць з 2026 па 2028 гады, паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

— Замацаваны новыя нормы ў дачыненні да маладых спецыялістаў, якіх неабходна замацоўваць на прадпрыемствах, у арганізацыях. Адлюстраваны аднаразовыя выплаты тым, хто вяртаецца з шэрагаў узброеных сіл, якія працуюць па запатрабаваных спецыяльнасцях, якія будуць павышаць свой кваліфікацыйны ўзровень за кошт наймальніка, – расказала старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. – Акрамя таго, замацаваныя нормы ў дачыненні да пенсіянераў, якія вырашылі падоўжыць сваю працоўную дзейнасць і заключылі кантракты на больш працяглы тэрмін; у дачыненні да працуючых, якія вядуць здаровы лад жыцця і інш.
Пагадненне або “сацыяльны кодэкс” цэнтральнага рэгіёну факусуюць на развіцці рынку працы, росце дабрабыту і ахове працы работнікаў.