ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

03.12.2025 09:54 (обновлено: 08.12.2025 09:56)

У Мінскай вобласці аб’яўлены конкурс грамадзянскіх ініцыятыў

Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў праводзіцца з мэтай рэалізацыі праектаў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыццядзейнасці насельніцтва на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Ініцыятарамі могуць стаць грамадзяне, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту і пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пры падтрымцы раённых або гарадскіх Саветаў дэпутатаў.

Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў – 2026 год.

Праекты грамадзянскіх ініцыятыў накіроўваюцца ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў:
на папяровым носьбіце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, 4, каб. 411, 412.; на адрас электроннай пошты абласнога Савета (minobl-sovet@minsk-region.gov.by) з паметкай “Праект грамадзянскай ініцыятывы” ў выглядзе дакументаў, адсканаваных у PDF-фармаце.

Да праекту прыкладаецца заяўка, якая змяшчае звесткі аб ініцыятары (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца пражывання, кантактныя дадзеныя), дадатку да заяўкі. Ініцыятарам могуць быць указаны іншыя звесткі, якія маюць значэнне для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.

Тэрмін падачы праектаў з 5 снежня 2025 года па 5 студзеня 2026 года. Папярэдні адбор праектаў – 15 студзеня 2026 года.

Праект грамадзянскай ініцыятывы павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 3 артыкула 36 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”.

Праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд у абласным Савеце дэпутатаў, будуць дапушчаны да конкурснага адбору, які праводзіцца Мінскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Ацэнка заявак ажыццяўляецца конкурснай камісіяй. Сярод асноўных крытэрыяў – абгрунтаванасць мясцовай ініцыятывы (актуальнасць ідэі, наяўнасць лагічнай сувязі паміж ідэяй і задачамі, якія забяспечваюць яе вырашэнне, прадуманасць і паслядоўнасць дзеянняў па рэалізацыі ініцыятывы, а таксама адпаведнасць запланаваных мерапрыемстваў асноўнай ідэі). Не менш важны чаканы сацыяльны, эканамічны і экалагічны эфект ад рэалізацыі мясцовай ініцыятывы, устойлівасць вынікаў і ўцягнутасць у працэс рэалізацыі шырокага кола партнёраў на мясцовым узроўні (мясцовых органаў самакіравання, грамадзян і арганізацый).

Таксама будзе ўлічвацца інавацыйнасць мерапрыемстваў і падыходаў, што прапануюцца ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы, захаванне прынцыпу гендэрнай роўнасці, уцягнутасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іншых уразлівых груп насельніцтва, накіраванасць заяўкі на вырашэнне праблем такіх людзей.

Да ўвагі будзе прынята пашырэнне сацыяльнага прадпрымальніцтва і іншых форм уцягвання бізнесу ў вырашэнне праблем раёна.

Праекты, якія перамаглі ў конкурсным адборы, атрымаюць фінансавую падтрымку на іх рэалізацыю.
Ініцыятар-атрымальнік павінен забяспечваць суфінансаванне праекта ў памеры не менш як 10 працэнтаў ад запытанай сумы фінансавання.

Рашэнне №1

Пр 1. Форма заяўкі праекта

Пр 2. Пратакол сходу грамадзян

Пр 3. Ліст-згода

Пр 4. Згода на апрацоўку персанальных дадзеных

Пр 5. Графік выканання работ