19.02.2026 10:14
Дзякуй за неабыякавасць! Жодзінка дапамагла раскрыць злачынства ў сферы нораваў
На пасяджэнні Камісіі па справах непаўналетніх сацыяльны педагог СШ№ 5 Ганна Самсоненка атрымала падзяку з рук першага намесніка Жодзінскага ГАУС Міхаіла Чыркуна.
Яе пільнасць і абыякавасць дапамаглі праваахоўнікам раскрыць злачынства ў сферы нораваў, здзейсненае жыхаром Жодзіна, а таксама не дапусціць супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх.

Уручаючы ўзнагароду, Міхаіл Чыркун падзякаваў Ганну Самсоненка за актыўнае садзейнічанне ў раскрыцці злачынства і праяўленую грамадзянскую адказнасць.