24.02.2026 11:59
Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў сакавіку-маі 2026 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 67 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у сакавіку – маі 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.