ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

25.02.2026 09:30

Насенне ёсць, угнаенні паступаюць, тэхніка гатовая на 92%: Аляксей Кушнарэнка пра гатоўнасць Мінскай вобласці да пасяўной

Да старту пасяўной кампаніі застаюцца лічаныя тыдні, і ад таго, наколькі зладжана спрацуюць аграрыі, залежыць не проста будучы ўраджай, але і харчовы дабрабыт усёй краіны. Сёння ў Мінаблвыканкаме пад кіраўніцтвам губернатара Аляксея Кушнарэнкі дэталёва разбіралі, наколькі Цэнтральны рэгіён гатовы да вяснова-палявых работ. У цэнтры ўвагі — тэхніка, якая выйдзе ў поле, запасы насення і угнаенняў, а галоўнае — людзі. Бо менавіта ім трэба будзе вытрымаць гэты адказны экзамен.

Забяспечанасць насеннем і ўгнаеннямі

Як падкрэсліў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна, на сённяшні дзень вырашаны ўсе арганізацыйныя, тэхнічныя і фінансавыя пытанні па пасяўной.

— Мы ў поўным аб’ёме забяспечаны насеннем. Што тычыцца мінеральных угнаенняў, неабходная 201 тысяча тон дзеючага рэчыва. На сёння 60% гэтай патрэбы ўжо знаходзіцца непасрэдна ў гаспадарках, астатнія пастаўкі ідуць згодна з зацверджаным графікам.

Колькі пасеем?

Сёлета гаспадаркі Мінскай вобласці плануюць пасеяць яравых збожжавых культур на плошчы 73 тысячы га.

— Таксама 300 тысяч гектар будзе адведзена пад кукурузу на сілас і зерне. Яшчэ 38 тысяч га зойме цукровыя буракі і 5300 га — бульба, — пералічыў Аляксей Кушнарэнка.

Техническая база

Планы ў аграрыяў Міншчыны амбіцыйныя, але без надзейнай тэхнікі яны так і застануцца ўсяго толькі прыгожымі лічбамі на паперы.

— Гаспадаркі вобласці забяспечаны неабходнай лінейкай тэхнікі. Маецца 1700 энерганасычаных трактароў, глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты. Агульны працэнт іх гатоўнасці — 92%. Пры гэтым ёсць усё неабходнае, уключаючы запасныя часткі, каб выйсці на стоадсоткавую лінейку гатоўнасці.

Кадры

Паводле слоў губернатара, усяго ў вяснова-палявых работах будзе задзейнічана каля 6700 механізатараў.

— У тым ліку мы плануем прыцягнуць каля 400 чалавек шэфствуючых арганізацый і прадпрыемстваў. Такім чынам, у Мінскай вобласці ёсць усё неабходнае, каб у аптымальныя тэрміны правесці вяснова-палявыя работы і атрымаць годны ўраджай, — заключыў Аляксей Кушнарэнка.

minsk-region.gov.by