У Мінскай вобласці рыхтуюцца да паводак і сезона пажараў
У Мінскім аблвыканкаме прайшло < a href="https://t.me/minsk_region1/16793" target="_blank" rel="noreferrer noopener" >пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. Галоўныя тэмы — гатоўнасць рэгіёнаў да магчымага падтаплення і прафілактыка вясновых пажараў у лясах і на палях.
Паводкавая абстаноўка:
На дадзены момант падтопленых тэрыторый у вобласці няма. Аднак спецыялісты папярэджваюць: сітуацыя з узроўнем вады ў рэках можа змяніцца ў любы момант, усё будзе залежаць ад надвор’я.

Намеснік губернатара Віктар Рагускі звярнуў увагу на галоўную рызыку:
«Фактары, якія ўплываюць на фарміраванне максімальных узроўняў вады, будуць яшчэ неаднаразова змяняцца ў залежнасці ад існуючых умоў надвор’я. Асабліва варта быць гатовымі да рэзкага павышэння тэмпературы навакольнага асяроддзя, якое можа значна пагоршыць паводкавую абстаноўку».
Галоўная небяспека вясны
Асобна на пасяджэнні абмеркавалі пажары. Мінулы год паказаў, што вясна — самы небяспечны час: 94% усіх узгаранняў у прыродзе здарыліся менавіта ў гэты перыяд.
Каб пазбегнуць паўтарэння, улады плануюць больш актыўна працаваць з людзьмі. Віктар Рагускі падкрэсліў:
«Мы павінны прымаць своечасовыя рашэнні аб увядзенні забароны на наведванне лясоў, і, што вельмі важна, неадкладна даводзіць гэтую інфармацыю да насельніцтва. Акрамя таго, неабходна правесці шырокамаштабную тлумачальную працу. Мы павінны данесці да кожнага жыхара патрабаванні пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках, растлумачыць недапушчальнасць Палаў травы. Нельга забываць і аб пытаннях навядзення парадку на зямлі».
Што будуць рабіць далей
Адказным службам паставілі канкрэтныя задачы: сачыць за станам снежнага покрыва, дарог і дамбаў, своечасова заўважаць ачагі тлення ў палях і лясах.