ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

01.04.2026 14:58 (обновлено: 02.04.2026 15:03)

КОНКУРС “Бізнэсмама” стартуе з 3 красавіка 2026 года

Мінэканомікі аб’яўляе аб старце конкурсу «Бізнэсмама»

Міністэрства эканомікі сумесна з Беларускім саюзам жанчын і ААТ « Белінвестбанк » пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб’яўляе аб старце конкурсу на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект « Бізнэсма».

Мэта конкурсу – папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці беларусак, падтрымка праектаў, накіраваных на развіццё жаночага бізнесу, садзейнічанне фарміраванню ў жанчын неабходных кампетэнцый і ведаў для арганізацыі ўласнай справы.

Конкурс праводзіцца сярод жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў. Кожная ўдзельніца можа прадставіць толькі адну працу. Тэматыка бізнес-ідэй і бізнес-праектаў не абмежаваная.

Этапы конкурсу

1 этап — адбор заявак-праводзіцца завочна з 3 красавіка па 3 жніўня 2026 года;

2 этап-прэзентацыя работ-праводзіцца ў афлайн-фармаце з 4 жніўня па 1 кастрычніка 2026 г.

3 этап — падвядзенне вынікаў-праводзіцца з 2 па 14 кастрычніка 2026 г.

Прыз

Пераможцамі конкурсу прызнаюцца тры ўдзельніцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі Мінэканомікі і адмысловымі падарункамі ад партнёраў конкурсу. Конкурсныя работы якіх заслужылі асаблівую ўвагу, па рашэнні экспертнай камісіі могуць быць адзначаны заахвочвальнымі падарункамі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу.

БизнесМАМА (руководство участника)

Запрашаем самых ініцыятыўных і творчых «бізнес-мам» да ўдзелу і жадаем поспеху!

Палажэнне аб конкурсе размешчана на сайтах  Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь http://www.economy.gov.by/ і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь http://www.economy.gov.by/