01.04.2026 14:55 (обновлено:
02.04.2026 14:57)
З 1 красавіка змяняецца расклад аўтобусаў Мінск-Жодзіна
У маршрут № 472 (Мінск – Жодзіна, вуліца Савецкая) дададуць новы прыпынак, пра гэта паведамляе Мінаблаўтатранс.
З пачатку месяца ў прамым і зваротным кірунку аўтобусы будуць спыняцца ў « Астроўскага». Гэта зроблена для зручнасці пасажыраў.
Акрамя таго, замест ранішняга рэйса маршруту № 471 (Менск – Жодзіна, аўтастанцыя) а 06:00 цяпер будзе курсіраваць рэйс № 472. Ён будзе адпраўляцца ад прыпынку « Савецкая» у 05:40 па буднях і суботах. Рэйс ад аўтастанцыі ў гэты ж час захоўваецца.
Актуальны расклад можна паглядзець на сайтах ticketbus.by, infobus.by, у дадатку « Транспарт BY » або на transport-by.app.