ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

06.04.2026 13:49 (обновлено: 07.04.2026 13:53)

У Мінскай вобласці плануюць усталяваць сістэмы папярэджання вадзіцеляў пра жывёл на дарозе

У Мінскай вобласці на трасе М6 плануюць усталяваць сістэмы папярэджання вадзіцеляў пра жывёл на дарозе. Пра гэта журналістам распавёў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства лясной гаспадаркі сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі актыўна рэалізуе меры па прадухіленні ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Прымяняецца комплексны падыход, які ўключае ўладкаванне транспартнай інфраструктуры і ўкараненне інтэлектуальных сістэм. “У прыватнасці, у Гомельскай вобласці паспяхова прайшла апрабацыю “разумная” сістэма, якая папярэджвае вадзіцеляў аб выхадзе жывёл на праезную частку. Яе перавага-адносна невысокі кошт ($40-50 тыс.), прылада надземнага пераходу абыйдзецца мінімум у $1 млн. У бліжэйшы час нашы спецыялісты сумесна з прадстаўнікамі Мінтранса плануюць выехаць на трасу М6 для выбару новых месцаў ўстаноўкі падобных сістэм”, – распавёў Аляксандр Казарэз.

Значительное внимание уделяется и ограждению дорог. “Сейчас защищено не более 3% дорожной сети, однако этот показатель ежегодно растет”, – отметил он. 

Дадатковым напрамкам работы з’яўляецца кантроль за папуляцыямі, які таксама каардынуе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Асобна начальнік аддзела адзначыў, што варта развеяць распаўсюджаны міф аб адказнасці кіроўцаў. “Многія мяркуюць, што за ДТЗ з дзікай жывёлай нават у зоне дзеяння знака “Дзікія жывёлы” прадугледжаны штрафы або пакрыццё шкоды. Кіроўцам у такіх сітуацыях не прад’яўляюць прэтэнзій”, – растлумачыў Аляксандр Казарэз.

БЕЛТА