ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

07.04.2026 13:47

Жодинские боксеры пополнили копилку наград

Ва Уздзе прайшло адкрытае першынство Мінскай вобласці па боксе. У напружаных баях спартсмены СДЮШАР Жодзіна паказалі добры вынік.

У турніры прынялі ўдзел 32 баксёры Мінскага рэгіёна. Жодзінскія спартсмены папоўнілі скарбонку ўзнагародамі.

Сярод юніёраў 2010-2011 гадоў нараджэння ў вагавой катэгорыі 66 кг пераможцам стаў Марк Гайдук, ён атрымаў дзве ўпэўненыя перамогі і заваяваў залаты медаль. Давід Мядзведзеў (у/да 36 кг) і Марат Ахрамовіч (у/да 60 кг) спаборнічалі сярод юнакоў 2012-2013 гадоў нараджэння і занялі трэція месцы.

Віншуем выхаванцаў Дзмітрыя Вараб’ёва з паспяховымі выступамі.

zhodinonews.by