Гарадскія этапы “Зарнічкі” і» зарніцы ” прайшлі ў Жодзіне на базе 65-й аўтамабільнай брыгады
Два дні ў Жодзіне выдаліся па-сапраўднаму « гарачымі»! 23 і 24 красавіка гарадскія этапы ваенна-патрыятычных гульняў « Зарнічка»і « Зарніца» прымала ў сябе 65-я Аўтамабільная брыгада.
Штодня ў спаборніцтвах удзельнічалі 8 каманд — гэта каля 80 школьнікаў горада Жодзіна, якія з азартам змагаліся за званне лепшых.


Выпрабаванні для будучых абаронцаў: на пляцы і спартыўных пляцоўках брыгады разгарнулася неабыякая барацьба. Хлопцы прадэманстравалі выдатную падрыхтоўку ў самых розных дысцыплінах.
Дысцыпліна і лад: у страявым аглядзе каманды паказалі ўзорную згуртаванасць.
Iнтэлект: у віктарыне школьнікі бліснулі эрудыцыяй і веданнем гісторыі.
Сіла і спрыт: спартыўныя этапы выявілі самых цягавітых і хуткіх.
Агнявы рубеж: удзельнікі трэніраваліся ў няпоўнай разборцы і зборцы аўтамата, і спаборнічалі ў трапнасці стральбы.

Гэтыя два дні сталі для юных жодзінцаў не проста спаборніцтвам, а сапраўдным урокам мужнасці і каманднай працы.
Віншуем усіх удзельнікаў — вы даказалі, што вартыя называцца будучымі абаронцамі Айчыны!