ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

04.05.2026 15:01 (обновлено: 06.05.2026 15:03)

Для сябе робім! – на планёрцы ў старшыні прааналізавалі ход месячніка па добраўпарадкаванні і вынікі суботнікаў

Штотыднёвая нарада Аляксандра Цывако з кіраўнікамі прадпрыемстваў і службаў пачалося з аналізу праведзенай работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў горадзе.

Работы зроблена шмат,але неабходна надаваць увагу дробязях, якія таксама ўплываюць на агульную карціну гарадскога добраўпарадкавання, канстатаваў Аляксандр Мікалаевіч.

Сярод работ, якія трэба будзе працягнуць:

рамонт і афарбоўка лавак і скрыняў
пабел дрэў
прывядзенне ў парадак агародж
Ачыстка парковак ад пяску
рэвізія стану каналізацыйных калодзежаў
ўладкаванне газонаў і высадка кветак
далейшае добраўпарадкаванне парку

Многія прадпрыемствы — актыўныя ўдзельнікі справы чысціні, на якіх варта раўняцца. І ўсім нам трэба яшчэ папрацаваць, каб да травеньскіх святаў навесці ў горадзе глянец.

Спрос будет строгий:

Парадак на зямлі мае на ўвазе рэгулярны кантроль і рэкамендацыі
Санітарна-эпідэміялагічная і землеўпарадкавальная службы правялі маніторынг утрымання будынкаў і збудаванняў, а таксама прылеглых тэрыторый і зямель агульнага карыстання, прыпыначных пунктаў, крам, кантэйнерных пляцовак, прыбярэжнай зоны.
Прадстаўнікам гаспадарчых суб’ектаў, дзе выяўленыя парушэнні, накіраваныя рэкамендацыі з усталяванымі тэрмінамі іх ліквідацыі.
Асноўнае патрабаванне: падтрымліваць элементарны парадак.

zhodinonews.by