ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

06.05.2026 14:58

Запрашаем на святочныя мерапрыемствы

10.00 – ва ўсіх памятных месцах і ля воінскіх пахаванняў пройдуць урачыстыя мітынгі з ускладаннем кветак.

Манумент маці-патрыёткі А. Ф. Купрыянавай:

 11.30 – урачысты мітынг.

У 12.00 Жодзіна далучыцца да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання.

З 10.00 да 15.00 будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі і гандлёвыя кропкі, пройдуць майстар-класы і выстава ваеннай тэхнікі.

У 12.30 запрашаем усіх на салдацкую кашу, а далей – да 15.00 –жодзінцаў чакае канцэртная праграма

Увечары мерапрыемствы працягнуцца ў гарадскім парку

З 18.00 да 22.20 творчыя калектывы горада запрашаюць на канцэртную праграму.

22.20 & ndash; 22.30 –акцыя «Праспяваем« Дзень Перамогі» разам ».

А ў 22.30 неба над горадам расквіціць святочны салют.

Завершыцца праграма выступленнем кавер-бэнда «ЧЫЛІ» і маладзёжнай дыскатэкай – з 22.30 да 23.30.

zhodinonews.by