ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

15.06.2026 15:01 (обновлено: 16.06.2026 15:04)

Пілотны праект па ўкараненні электронных бальнічных плануюць запусціць у Беларусі ў 2027 годзе

У Беларусі ў 2027 годзе плануюць запусціць пілотны праект па ўкараненні электронных лісткоў непрацаздольнасці. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказаў дырэктар РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі, паведамляе БЕЛТА.

«З 2027 года плануецца запуск пілотнага праекта (па ўкараненні электронных бальнічных. — Заўвага БЕЛТА) для таго, каб выключыць усе непатрэбныя дзеянні з боку пацыента і медыцынскіх работнікаў. У самой сістэме адзначаецца факт завяршэння хваробы і ідзе аўтаматычнае накіраванне ва ўсе патрэбныя структуры», — расказаў Аляксей Шчарбінскі.

Ён таксама адзначыў, што плануецца пілотны праект па кіраванні чэргамі пацыентаў, які таксама будзе запушчаны ў 2027 годзе. «Будуць відаць ўсе месцы на тую ці іншую кансультацыю», — падкрэсліў дырэктар РНПЦ.

Таксама ў эфіры тэлеканала ўказалі на тое, што спецыялісты ўжо вызначылі пералік форм, якія поўнасцю стануць электроннымі да канца гэтага года.

БЕЛТА