ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

29.06.2026 14:35

Установы аховы здароўя 3-4 ліпеня будуць працаваць па змененым графіку

 Установы аховы здароўя 3-4 ліпеня будуць працаваць па змененым графіку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальнічных арганізацый аховы здароўя і РНПЦ, арганізацый службы крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэк, арганізацый медтэхнікі і арганізацый асаблівага тыпу 3 ліпеня будуць працаваць па графіку работы ў святочны дзень, 4 ліпеня – па графіку работы ў суботні дзень.

Арганізацыя работы стацыянараў бальнічных арганізацый аховы здароўя, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў 3 ліпеня будуць працаваць як у святочны дзень, 4 ліпеня – як у суботні дзень.

БЕЛТА