18.08.2026 12:53 (обновлено:
21.08.2026 10:54)
У парку міру і каля маладзёжнага цэнтра ўсталявалі сталы для гульні ў настольны тэніс
Цяпер любы жадаючы можа далучыцца да актыўнага адпачынку, дастаткова прынесці з сабой інвентар: ракетку і мяч.
Юныя жодзінцы ў захапленні ад новай лакацыі.
Я часта прыходжу на пляцоўку побач з моладзевым цэнтрам, каб сустрэцца з сябрамі. Крута, што зараз можна пагуляць яшчэ і ў настольны тэніс на свежым паветры, — дзеліцца Аляксей.
Арсень на вакацыях адпачываў у бабулі ў вёсцы:
Я люблю гуляць у настольны тэніс. Вярнуўся ў Жодзіна і адразу такая прыемная навіна. Выдатна, што горад з кожным днём становіцца лепш і прыгажэй.