Жыхары Мінскай вобласці атрымалі магчымасць анлайн-кансультавання праз сайты выканкамаў
Жыхары Мінскай вобласці атрымалі магчымасць анлайн-кансультавання-сэрвіс пачаў працу з 1 жніўня і даступны на сайтах райвыканкамаў і Жодзінскага гарвыканкама. Пра гэта распавяла журналістам начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян Мінаблвыканкама Аксана Таранда.
Дадзены праект спачатку быў апрабаваны Валожынскім і Бярэзінскім райвыканкамамі. Так, у Валожыне праз афіцыйны сайт за год з невялікім па анлайн-кансультаванне звярнулася больш за 700 грамадзян. Сэрвіс даказаў сваю эфектыўнасць і ў тым, што колькасць афіцыйных зваротаў у мясцовы райвыканкам знізілася на 20%. Па даручэнні старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі пілотны праект быў тыражаваны на ўсе раёны вобласці і горад Жодзіна.
Як адзначыла Аксана Таранда, сэрвіс дапамагае жыхарам рэгіёну атрымаць адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні, як тлумачэнне парадку правядзення тых ці іншых дзяржаўных працэдур, афармленне дакументаў, графік працы службаў. «На сайтах рай — і гарвыканкамаў з 1 жніўня з’явіліся актыўныя кнопкі, якія атрымалі назвы „анлайн кансультаванне“, „задаць пытанне“, „Пытанне-Адказ“, размешчаныя ў правым куце галоўнай старонкі», — адзначыла Аксана Таранда.
Сэрвіс даступны па буднях з 8.30 да 17.30 з перапынкам з 13.00 да 14.00.