ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

09.09.2026 12:08 (обновлено: 11.09.2026 12:09)

Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў у Мінскай вобласці стартуе 26 верасня

Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў у Мінскай вобласці стартуе 26 верасня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

На рэгіянальных сельскагаспадарчых кірмашах, якія стартуюць у Барысаве і Маладзечне 3 кастрычніка, можна будзе купіць прадукцыю сельскай гаспадаркі, мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, Прадтавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, а таксама ўгнаенні, насенне, пасадачны матэрыял, сельскагаспадарчы інвентар і інш.

Таксама рэгіянальны кірмаш 4 кастрычніка разгорнецца ў Нясвіжы, 10 кастрычніка ў Вілейцы і Салігорску, 17 кастрычніка — у Жодзіне і Слуцку.

Назапасіцца вітамінавай прадукцыяй можна будзе і на раённых восеньскіх кірмашах, якія пройдуць з 26 верасня па 1 лістапада.

minsk-region.gov.by