ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

10.09.2026 12:26 (обновлено: 11.09.2026 12:28)

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Сабралі для вас некалькі цікавых фактаў аб гэтым свяце

7 фактаў пра Дзень народнага адзінства, якія вы маглі не ведаць.

1. Адно з самых маладых святаў у Беларусі Дзень народнага адзінства-афіцыйна дата-17 верасня была ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 7 чэрвеня 2021 года.

2. Упершыню на самым высокім узроўні ідэя заснавання Дня народнага адзінства прагучала на VI Усебеларускім народным сходзе ў лютым 2021 года.

3. 17 верасня-пачатак вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх зямель ад польскай акупацыі.

4. Назву Заходняя Беларусь улады Польшчы не прызнавалі і ў афіцыйных дакументах называлі «крэсы Усходне».

5. Дзень 17 верасня стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы

6. Мяжа паміж дзвюма падзеленымі часткамі Беларусі праходзіла ўздоўж некалькіх раёнаў Міншчыны, у тым ліку, і па тэрыторыі Салігорскага, дзе прыродным арыенцірам служыла рака Морач. Сведчаннем падзелу служаць назвы дзвюх вёсак: Савецкая Морач і Заходняя Морач.

7. У гонар 17 верасня называюць вуліцы, праспекты і бульвары не толькі ў былой Заходняй Беларусі. Усяго 181 элемент вулічна-дарожнай сеткі краіны названы ў гонар падзей 17 верасня 1939 года.

Источник: https://zhodinonews.by/17-sentyabrya-den-narodnogo-edinstva-sobrali-dlya-vas-neskolko-interesnyh-faktov-ob-etom-prazdnike