ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

28.03.2024 12:31

Дзеянні пры выяўленні падазронага прадмета

У мэтах бяспекі пры выяўленні падазроных прадметаў неабходна неадкладна паведаміць аб знаходцы ў праваахоўныя органы і МНС па тэлефонах: 101, 102

Прыкметамі рэальнай небяспекі ажыццяўлення пагрозы выбуху могуць быць:

1. Наяўнасць прадметаў сумнеўнага паходжання (торбы, пакеты, кейсы, скрынкі і г.д.), як быццам кімсьці выпадкова пакінутых.

2. Прадметы, якія маюць відавочныя прыкметы стандартных армейскіх боепрыпасаў, форму ручных аскепкавых гранат, інжынерных мін, якія маюць характэрную зялёнага колеру ахоўную афарбоўку, сляды рамонтных работ, участкі з парушанай афарбоўкай, не прадугледжаныя канструктыўнай неабходнасцю аб’екта, электрапрыборы і антэнныя прылады, нацягнуты дрот, , скотч, ізастужку, сляды ўзлому, тайнага пранікнення.

У мэтах абароны ад магчымага выбуху забараняецца:

1. Кранаць і перамяшчаць падазроныя прадметы.
2. Заліваць вадкасцямі, засыпаць сыпкімі рэчывамі або накрываць якімі-небудзь матэрыяламі.
3. Карыстацца мабільнымі тэлефонамі паблізу ад падазронага прадмета.
4. Аказваць тэмпературнае, гукавое, механічнае і электрамагнітнае ўздзеянне.

У мэтах прыняцця неадкладных мер па ліквідацыі пагрозы выбуху неабходна:

1. Звяртацца з падазроным прадметам як з выбуховай прыладай, любую пагрозу ўспрымаць як рэальную датуль, пакуль не будзе даказанае зваротнае.
2. Неадкладна паведаміць поўную і праўдзівую інфармацыю аб выяўленні падазронага прадмета ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102 або ў МНС па тэлефоне 101. Калі вы выявілі невядомы прадмет ва ўстанове, дадаткова паведаміце аб знаходцы адміністрацыі або ахове.
3. Зафіксаваць час і месца выяўлення.
4. Вызваліць ад людзей небяспечную зону ў радыусе не менш за 100 м.
5. Па магчымасці забяспечыць ахову падазронага прадмета і небяспечнай зоны.
6. Неабходна забяспечыць (дапамагчы забяспечыць) арганізаваную эвакуацыю людзей з тэрыторыі, прылеглай да небяспечнай зоны.
7. Дачакацца прыбыцця прадстаўнікоў праваахоўных органаў, пазначыць месца размяшчэння падазронага прадмета, час і акалічнасці яго выяўлення.
8. Далей дзейнічаць па ўказанні прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
9. Быць гатовым апісаць знешні выгляд прадмета, падобнага да выбуховага прыстасавання.

Пры ахове падазронага прадмета неабходна знаходзіцца, па магчымасці, за прадметамі, якія забяспечваюць абарону (кут будынка, калона, тоўстае дрэва, аўтамашына і г.д.).

Самастойнае абясшкоджванне, адабранне або знішчэнне выбуховага прыстасавання катэгарычна забараняюцца!