За рухам аўтобусаў філіяла «Аўтамабільны парк №18» ААТ «Мінаблаўтатранс» можна сачыць па анлайн-картах руху грамадскага транспарта. Перадача інфармацыі аб руху аўтобусаў у горадзе Жодзіна ажыццяўляецца ў мабільным дадатку, які можна ўстанавіць на смартфоны і планшэты. Дадзенае мабільнае прыкладанне працуе праз «Яндэкс Транспарт» і дазваляе сачыць за перамяшчэннем грамадскага транспарту, бачыць на карце, на якім участку знаходзіцца патрэбны аўтобус.
Таксама для павышэння камфортнасці перамяшчэння грамадзян на прыпыначных пунктах горада размешчаны карты-схемы аўтобусных маршрутаў.